Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Аснова інтэграцыйных працэсаў: міжнародная канферэнцыя па абмене вопытам у сферы кіравання дзяржаўнымі фінансамі афіцыйна адкрыта

09.12.2024
Удзельнікі будуць працаваць на працягу двух дзён. 

Работу форума адкрыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко:
– У нашых адносін вялікая будучыня, гэта сапраўдныя непарушныя брацкія сувязі, якія даюць нам упэўненасць у заўтрашнім дні. Упэўнены, што сустрэча пройдзе плённа для ўсіх краін-удзельніц.

Губернатар прэзентаваў Гомельшчыну як тэрыторыю для ўсеабдымнага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, расказаў удзельнікам аб прамысловым, адукацыйным, турыстычным і навуковым патэнцыяле.

Абмен вопытам, які даюць канферэнцыі, падобныя той, што праводзіцца сёння ў Гомелі, вельмі важны. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Расійскай Федэрацыі Антон Сілуанаў:
– Старт міжнародным сустрэчам даў у мінулым годзе Маскоўскі фінансавы форум. У кожнага з вас ёсць чым падзяліцца, што можна выкарыстоўваць у іншых краінах. Падобныя сустрэчы – добры пачатак традыцыі. Лічу, гэтую практыку трэба працягваць.

Міжнародная канферэнцыя – выдатная нагода, каб свабодна і адкрыта пагутарыць. Такое меркаванне выказаў падчас адкрыцця міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў. Ён адзначыў асаблівую значнасць прамога дыялогу паміж фінансавымі ведамствамі ў сучасных умовах:
– Добра, што мы змаглі сабрацца такім складам. Нас чакае прадуктыўная работа. Такі фармат сустрэч дазваляе не толькі абмеркаваць актуальныя пытанні, але і выпрацаваць сумесныя рашэнні для ўмацавання фінансавай стабільнасці нашых краін.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ