Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

«Асілкі» папоўнілі аўтапарк «Гомельводаканала». Прадпрыемства атрымала ў падарунак ад вобласці 15 адзінак тэхнікі

26.07.2024
Ключы ад новага транспарту ўручыў начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Дзмітрый Згурскі.

Нагадаем, са студзеня гэтага года «Гомельводаканал» адказвае за водазабеспячэнне ўсёй вобласці, мае пяць філіялаў – у Жлобіне, Мазыры, Калінкавічах, Светлагорску і Рэчыцы. Падораную тэхніку раўнамерна размяркуюць паміж усімі філіяламі.

Усе 15 – айчынныя грузавыя аўтамабілі МАЗ. Калі больш канкрэтна, гэта 12 аўтамашын «Купава» 478850 (пераможца конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь») і яшчэ тры грузавікі для іласосных работ.

Безумоўна, такое магутнае ўзмацненне тэхпарка паспрыяе росту вытворчых паказ-чыкаў прадпрыемства – зараз ужо холдынга абласнога маштабу.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ