Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

Апрацоўку рапсу на Гомельшчыне і Браншчыне абмеркавалі спецыялісты суседніх рэгіёнаў

08.02.2024
На Гомельшчыне працуе дэлегацыя з Бранскай вобласці – гэта спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў. Яе ўзначаліў намеснік губернатара расійскага рэгіёна Барыс Грыбанаў.


Перш за ўсё дэлегаты сустрэліся са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко, абмеркавалі супрацоўніцтва ў розных кірунках сельскагаспадарчай галіны.
Далей у праграме расійскіх гасцей – семінар па раслінаводстве. Разам з калегамі з Гомельскай вобласці абмеркавалі апрацоўку рапсу: глебы ў рэгіёнах падобныя, клімат таксама. Аднак ураджайнасць крыху адрозніваецца – у бранчан яна вышэйшая, каля 45 цэнтнераў з гектара.

Як растлумачыла кіраўнік аддзела алейных культур навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Ядвіга Пілюк, адна з галоўных прычын нізкіх ураджаяў – лёгкія пясчаныя глебы ўсходу рэспублікі, іх на Гомельшчыне больш, чым у суседнім расійскім рэгіёне. Гэта ўплывае на бальнасць раллі, а значыць, і на ўраджай:
– Вопыт паказвае, што на адзін бал у сярэднім прыпадае адзін цэнтнер. Вядома, своечасовае ўнясенне ўгнаенняў паляпшае сітуацыю, уплывае і гатунак насення. У Гомельскай вобласці ёсць некалькі гаспадарак, якія атрымліваюць высокі ўраджай рапсу. У мінулым годзе правялі добрую працу ва ўсім рэгіёне, быў нядрэнны вынік.

Спецыяліст прапанавала закласці доследныя гатункі насення на некаторых палях у абодвух рэгіёнах і працягнуць супрацоўніцтва па навучанні маладых спецыялістаў, у тым ліку з выязнымі майстар-класамі.

Аграрыі сышліся на тым, што сеяць алейную культуру трэба з 15 па 22 жніўня – гэта так званы залаты тыдзень рапсу. Затым унясенне рознага віду ўгнаенняў, барацьба з моллю. Уборку варта праводзіць па ступені паспявання, а не разам са збожжавымі.

Сваім вопытам падзяліўся кіраўнік ТАА "Меленский картофель" Раман Багамаз. У гаспадаркі 40 тысяч гектараў зямлі, 45% з якіх пясчаныя. Якраз на іх і засяваюць азімыя – рапс і пшаніцу:
– Усе працэсы праводзім у адзін дзень – разрыў не больш за 24 гадзіны. Узворванне, унясенне ўгнаення, пакуль глеба вільготная, культывацыя і пасеў. Тады перасыхання зямлі не адбываецца, мы атрымліваем патрэбную глыбіню затрымкі збожжа. Дабіваемся ўраджайнасці да 62 цэнтнераў з гектара, а захаванне тэхналогій дае захаванасць пасеваў да 98%.
У любым выпадку рапс – культура прыбытковая, таму займацца яе апрацоўкай неабходна улічваючы сусветную практыку, зрабілі выснову ўдзельнікі семінара.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ