Эканомiка
Амаль чвэрць валавога ўнутранага прадукту Беларусі забяспечваюць прадпрымальнікі
25.10.2023
З 23 кастрычніка ў рэспубліцы праходзіць тыдзень прадпрымальніцтва. Што ўяўляе сабой прыватны бізнэс у краіне, як адчувае сябе ў сучасных рэаліях? Паспрабуем разабрацца разам.
Амаль 25% валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі фарміруецца прадпрымальнікамі. Пра гэта журналістам паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на Форуме дзелавых колаў, прысвечаным адкрыццю Беларускага тыдня прадпрымальніцтва. Міністр выказаў словы падзякі беларускаму бізнесу, які не толькі выстаяў пад санкцыямі, але і працягнуў упэўненае развіццё. "У гэтым, уласна, сутнасць бізнесу, — адзначыў Аляксандр Чарвякоў, — умець хутка адаптавацца да новых умоў".
У Беларусі сапраўды нямала зроблена для прадпрымальнікаў: інфраструктура, умовы, падатковыя рэжымы, механізмы, прэферэнцыі. І ўрад па даручэнні Прэзідэнта працягвае ліквідаваць бар'еры і стымуляваць інвестыцыі. Адна з нядаўніх мер – спрашчэнне перарэгістрацыі ІП у юрыдычныя асобы. Прадугледжаны льготы, такія як у ІП, для арганізацый колькасцю да 50 чалавек, да прыкладу, магчымасць сумяшчэння пасад кіраўніка і галоўнага бухгалтара. Хутка пачне работу электронная платформа вядзення бізнесу невялікімі арганізацыямі – гэта канчаткова спросціць ўлік, справаздачнасць і падаткаабкладанне.
Акрамя таго, на фінальнай стадыі ўкараненне спецыяльных інвестдагавораў, якія гарантуюць на пэўны тэрмін дзяржаўныя закупкі інавацыйнай прадукцыі. Таксама плануецца пакрыццё выдаткаў на інфраструктуру і капітальныя выдаткі ў інвестыцыйных праектах — гэта навацыя, якой у краіне раней не было.
Сёння, падкрэсліў міністр эканомікі, уклад прадпрымальніцтва ў эканоміку краіны велізарны. Бізнесам займаецца трэць занятага насельніцтва. Акрамя забеспячэння практычна 25% валавога ўнутранага прадукту краіны, яно фарміруе трэць інвестыцый і трэць паступленняў даходаў у бюджэт. Таксама за імі 40% экспарту тавараў і 52% паслуг.