Эканомiка
Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа
04.08.2025
Аграрыі Беларусі намалацілі 3 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча."Паводле аператыўных даных на 4 жніўня, са збожжавых палёў краіны намалочана 3106 тыс. т збожжа разам з рапсам", - расказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская - 215 тыс. т, Магілёўская - 332 тыс. т, Гомельская - 380 тыс. т, Мінская - 602 тыс. т, Гродзенская - 687 тыс. т, Брэсцкая - 890 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 30 працэнтаў плошчаў, што складае 603 тыс. га.
Завяршаецца ўборка азімага ячменю (абмалочана 97 працэнтаў плошчаў). Атрымана 943 тыс. т ураджайнасцю 39,6 ц/га, што вышэй за мінулагодні на 7,3 ц/га.
Выцераблена лёну на 20 тыс. га - 42 працэнты запланаваных плошчаў, скошана траў другога ўкосу на плошчы 840 тыс. га (больш за 78 працэтаў плана), нарыхтавана сена 295 тыс. т (41 працэнт плана), сенажу - 11 098 тыс. т (амаль 80 працэнтаў плана), у тым ліку ў палімернай упакоўцы 318 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3362 тыс. т (33 працэнты плана).