Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

«Адзін раён – адзін праект»: Нараўлянскі завод гідраапаратуры мадэрнізуецца ў рамках рэспубліканскай праграмы

18.03.2025
У рамках візіту на Нараўлянскі завод гідраапаратуры старшыня аблвыканкама Іван Крупко адкрыў участак лазернай рэзкі металу.

У мадэрнізаваным памяшканні зманціравана ўстаноўка лазернай рэзкі металу шырокага профілю, функцыянал яе даволі шырокі, лазер можа раскройваць металічны ліст таўшчынёй да 14 міліметраў. На заводзе будуць вырабляць каробкі радыятараў для ацяпляльнай сістэмы кабіны трактара МТЗ і іншых дэталяў. 

Участак адкрыты ў рамках праграмы «Адзін раён – адзін праект», якая прадугледжвае абнаўленне станкоў у цэхах прадпрыемства: з 24 адзінак абсталявання 22 ужо паставілі, ідзе працэс пусканаладкі. Дзякуючы мадэрнізацыі будзе створана 21 працоўнае месца.

Перад сустрэчай з калектывам губернатар азнаёміўся з лінейкай прадукцыі, што выпускаюць на заводзе: асноўнае месца займаюць гідрапрывады і гідрааўтаматыка, таксама тут вырабляюць швейную прадукцыю для сельскагаспадарчай тэхнікі і тэкстыльныя вырабы.
 
Працуюць на заводзе больш за сто чалавек, асноўны спажывец прадукцыі – Мінскі трактарны завод, тавары экспартуюцца таксама ў Расію і Казахстан. 

– Ваша прадукцыя запатрабавана і ўнутры краіны, і за мяжой. А з новым абсталяваннем рэальна адкрыць для сябе новыя рынкі, дзе можна рэалізаваць вырабленыя вамі тавары, – рэзюмаваў Іван Крупко.

На сустрэчы з калектывам абмеркавалі тэмы развіцця вытворчасці, добраўпарадкавання райцэнтра і пабудовы незалежнай дзяржавы. Усё гэта не было б магчымым без Канстытуцыі, якая з'яўляецца прававым падмуркам росквіту беларускага народа, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна:
– Сучаснае паспяховае жыццё пацвярджае эфектыўнасць Асноўнага Закона, за абнаўленне якога мы з вамі прагаласавалі на рэферэндуме ў 2022 годзе. Гэта апора, на якой мы ўсе стаім.

Старшыня аблвыканкама адказаў і на пытанні з залы.

Работнікі Нараўлянскага завода гідраапаратуры задавалі Івану Крупко пытанні пра рамонт дарог, падтрымку моладзі. Спыталі, калі кіраўнік рэгіёна атрымаў свой першы пашпарт.

– Гэта было ў школе, яшчэ ў савецкія гады. Рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства вельмі сур'ёзна, ставіліся да асноўнага дакумента сапраўды з павагай, ён быў нараўне з піянерскім гальштукам і камсамольскім білетам. Усё праходзіла ўрачыста, – успомніў губернатар.
 
Яшчэ адно з пытанняў – рамонт мастоў па дарозе з Нароўлі ў аграгарадок Кіраў. Іх нагрузка абмежаваная да пяці тон, што стварае нязручнасці для кіроўцаў грузавой тэхнікі і сельгасмашын, акцэнтавалі мясцовыя жыхары. 

– Штогод у вобласці ўводзіцца ў строй ад 24 да 31 моста. На гэты год у рабоце каля 30 мастоў. Што тычыцца названай вамі дарогі, зараз ідзе алічбоўка аб'ектаў. Думаю, што па праграме пяцігодкі на 2026–2030 гады прыступім да іх рамонту, – рэзюмаваў Іван Крупко.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ