Адна гісторыя, адзіныя карані, агульныя традыцыі: афіцыйная сустрэча губернатараў Гомельскай і Бранскай абласцей
Старшыня
Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко, член Савета Рэспублікі, старшыня Гомельскага
абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч, губернатар Бранскай вобласці
Аляксандр Багамаз, старшыня Бранскай абласной думы Валянцін Суббот
і галоўны федэральны інспектар па Бранскай вобласці Андрэй Дзьячук абмеркавалі рэалізацыю сумесных
праектаў.
– Рады вітаць вас
на Браншчыне. Прайшло 55 гадоў з дня заснавання фестывалю славянскага сяброўства, калі пачатак яму
паклала наша моладзь. Сімвалічна, што ў гэты раз Дзень маладзёжы супаў з Днём партызан і падпольшчыкаў, – падкрэсліў Аляксандр Багамаз.
– Свята важнае,
асабліва ў сённяшні няпросты час. Узаемаадносіны паміж нашымі рэгіёнамі ў
эканоміцы і ў сацыяльнай сферы даюць свой плён: кожны год з'яўляюцца новыя
праекты, якія робяць нашы рэгіёны яшчэ бліжэй. Мы браты, у нас адна гісторыя, і
разам мы працягваем традыцыі
заснавальнікаў фестывалю моладзі, –адзначыў Іван Крупко.