Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Эканомiка
Эканомiка

80 гадоў міру і стварэння: на Гомельшчыне ўручылі медалі «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

02.07.2024
Медалі «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»старшыня аблвыканкама Іван Крупко, памочнік Прэзідэнтаінспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, член Савета Рэспублікі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч уручылі сёння жыхарам Гомельскай вобласці, якія мэтанакіравана і з поўнай самааддачай вядуць грамадзянска-патрыятычную работу.

– Віншую ўсіх вас з надыходзячым Днём Незалежнасці. Гэты вызначальны дзень і невыносна цяжкія папярэднія яму гады, дзесяцігоддзі аднаўлення і стварэння пасля вызвалення, усё прапітана гісторыяй, напісанай крывёю нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Гэты год знакавы для жыхароў усёй краінымы святкуем 80 гадоў вызвалення Беларусі і славім 80 гадоў стварэння, падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Медалі атрымалі больш за 150 чалавек. Гэта людзі, якія арганізуюць выставы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, удзельнічаюць у расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, ствараюць патрыятычныя праекты, арганізуюць мерапрыемствы, прысвечаныя вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, уносяць значны ўклад у выхаванне моладзі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ