Эканомiка
5 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам убрана ў Беларусі
11.08.2025
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 54 працэнтаў плошчы, што складае 1 млн 72 тыс. га, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 11 жніўня, на палях краіны намалочана 5 млн 321 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Брэсцкая - 1,36 млн т, Мінская - 1,171 млн т, Гродзенская - 1,111 млн т, Гомельская - 631 тыс. т, Магілёўская - 619 тыс. т, Віцебская - 429 тыс. т.
Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа - 176 тыс. т (25 працэнтаў ад плана), алейнага семя рапсу - 210 тыс. т (больш за 87 працэнтаў ад плана).
Выцераблена лёну на 29 тыс. га, што складае 60 працэнтаў запланаванай плошчы.
Скошана траў другога ўкосу на плошчы 895 тыс. га - 85 працэнтаў плана.
Нарыхтавана сена 326 тыс. т (45 працэнтаў плана). Сенажу - 11 млн 516 тыс. т (83 працэнты плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы - 364 тыс. т.
Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 497 тыс. т - 35 працэнтаў плана.