Культура
"Конь - чалавеку крылы!" Выстава творчых работ адкрылася ў Гомелі
20.11.2025
У выставачнай зале ГАЦНТ 18 лістапада адбылося адкрыццё выставы творчых работ Ганны Пугачовай і Веры Філатавай "Конь - чалавеку крылы!". У экспазіцыі прадстаўлены работы, выкананыя ў некалькіх напрамках выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вышыўка гладдзю, графіка і жывапіс, разьба па дрэве і фатаграфія.