Культура
Канцэрт на колах. На калегіі галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама двум раёнам падарылі мабільныя комплексы
01.03.2024
Дзякуючы падарунку прывозіць свята вяскоўцам і жыхарам аддаленых населеных пунктаў стане значна прасцей. Мікрааўтобус з прычэпам-сцэнай перадалі Гомельскаму і Ельскаму раёнам.
Начальнік галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама Інга Заўгародняя паведаміла, што яшчэ два такія комплексы будуць набыты на працягу года.
Новы аўтаклуб апрабавалі артысты з Гомельскага раёна, яны прадставілі на мабільнай сцэне тэатралізавана-канцэртную праграму.