Настройкі
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Галоўная | Культура
Культура

Іван Крупко пабываў у краязнаўчым музеі горада на Бярэзіне

18.01.2024
Уладкаванне новых залаў губернатар абмеркаваў з работнікамі мясцовага краязнаўчага музея.

У частцы будынка зараз ідзе рамонт, паралельна прадумваецца музеіфікацыя комплексу.

Плануецца, што памяшканні стануць цэнтрам патрыятычнага выхавання: інавацыйная музейная экспазіцыя, інтэрактыўныя пакоі, візіт-цэнтр – усё, каб паказаць гісторыю па-сучаснаму. Для прыцягнення моладзі да гісторыі роднага краю супрацоўнікі музея хочуць устанавіць абсталяванне з максімальным уцягваннем наведвальнікаў у працэс вывучэння артэфактаў.

Акрамя таго, работа па зборы матэрыялу стане больш структураванай, запаснікі і сховішчы можна будзе пашырыць.

– Укласці душу і распісаць загрузку будучых залаў для ўсіх катэгорый грамадзян. І тады, упэўнены, новыя памяшканні стануць пунктам прыцягнення мясцовых жыхароў і турыстаў, – не сумняваецца Іван Крупко.























К СПИСКУ НОВОСТЕЙ