Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

У Гомельскім лядовым палацы адбылася нарада па падрыхтоўцы да II Гульняў краін СНД

13.06.2023

УдзелуімузяліміністрспортуітурызмуСяргейКавальчук, намеснікстаршыніаблвыканкамаДзмітрыйАлейнікаўімэрГомеляУладзімірПрывалаў.

12 чэрвеня ў нашай вобласці завяршыліся тэставыя спаборніцтвы да II Гульняў краін СНД. Турніры па дзюдо і самба дапамаглі вызначыць ступень гатоўнасці кожнага горада і звярнуць увагу на памылкі. Удзельнікі нарады падкрэслілі, што правядзенне вялікага спартыўнага форуму пойдзе на карысць развіццю рэгіёнаў, бо ідзе работа па мадэрнізацыі і абнаўленні звязанай інфраструктуры.

– Мы ацанілі арганізацыю спаборніцтваў у Гомелі і Жлобіне. Адзначу найвышэйшую ступень гатоўнасці: не кожная краіна можа пахваліцца такім узроўнем. Упэўнены, госці ўбачаць Беларусь ва ўсёй красе, – запэўніў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

Таксама ён прывёў у прыклад ІІ Еўрапейскія гульні, якія наша краіна правяла ў 2019 годзе. Тады на міжнародным форуме спаборнічалі больш за 50 краін, а Беларусь даказала гатоўнасць прымаць мерапрыемствы такога маштабу на высокім узроўні.

Восем краін ужо заявіліся для ўдзелу ў ІІ Гульнях краін СНД, з некаторымі вядуцца перамовы (сярод іх Бразілія, ААЭ, Бахрэйн і іншыя).

Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў паабяцаў зрабіць усё, каб спаборніцтвы на Гомельскай зямлі прайшлі як мага лепш. Заўвагі і прапановы будуць улічаны.

Нагадаем, Гомель прыме спаборніцтвы па дзюдо з 4 па 8 жніўня, а ў Жлобіне з 11 па 14 жніўня – па самба. На дадзены момант зарэгістраваліся 240 самбістаў і не менш за 460 дзюдаістаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ