Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

У Гомель на II Гульні краін СНД прыбылі спартсмены з Узбекістана і Туркменістана

03.08.2023
Узбекскі бок прадстаўляюць 40 дзюдаістаў, Туркменістан – 16. Удзельнікі спартыўнага форуму засяліліся ў гасцініцу «Турыст».

Юных атлетаў сустрэў талісман спаборніцтваў – рысь.

– У нас выдатны настрой, усе зараджаныя на поспех, – падзялілася ўражаннямі дзюдаістка з Узбекістана Муштарыйбегім Афсалова. – Займаюся дзюдо з пяці гадоў, чатыры разы я чэмпіёнка Узбекістана, брала золата на чэмпіянаце Азіі. Мы гатовы годна выступіць.

Пераможны настрой таксама падзяляе выканаўчы сакратар Федэрацыі дзюдо Туркменістана Чэменгул Гельдзібаева. Яна адзначыла прыгажосць на-шага горада і гасціннасць людзей. Усе спартсмены ў прадчуванняў між-народнага спартыўнага форуму. 

– Мы прыехалі па медалі, – падкрэсліла туркменская дзюдаістка Арына Казакова. – Нам вельмі падабаецца ў Беларусі, у вас прыгожа, шмат зелені. Чакаем спаборніцтваў. Займаюся 4 гады, прыйшла ў дзюдо выпадкова, але гэты від спорту вельмі зацягнуў. Станавілася чэмпіёнкай Туркменістана.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ