Спорт i турызм
У аблвыканкаме падвялі вынікі спартакіяды працаўнікоў органаў выканаўчай і прадстаўнічай улады
28.12.2023

Узнагароды пераможцам і прызёрам спартакіяды сярод работнікаў органаў выканаўчай і прадстаўнічай улады, Саветаў дэпутатаў Гомельскай вобласці ўручыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
Вось як размеркаваліся месцы па выніках двух этапаў: трэцяе – у Рэчыцкага райвыканкама, на другім – Мазырскі райвыканкам, першую ступень п'едэстала заняла каманда Гомельскага гарвыканкама.
Больш за 300 чалавек спаборнічалі ў стральбе з лука і электроннага пісталета, настольным тэнісе, дартсе, бадмінтоне, плаванні, крос-біятлоне.
Арганізатары адзначаюць, што ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў прыкметна вырас, так што лідарам прыйшлося пастарацца, каб падняцца на п'едэстал.