Спорт i турызм
Турыстычны маршрут па Гомельскай вобласці можна спланаваць з дапамогай бясплатнага дадатку Gomel Travel
05.07.2023

Да распрацоўкі мабільнага дадатку падышлі з пункту гледжання турыста. Задаліся пытаннем: што яму трэба, каб наведаць нашу вобласць? І правялі невялікае даследаванне.
Даведачная база ўключае пункты харчавання, гасцініцы, славутасці і гатовыя экскурсійныя маршруты, паведамляў раней гарадскі часопіс «Белка». Ёсць і тэматычныя маршруты, напрыклад, па месцах ваеннай славы.
Свае паслугі ў дадатку прапануюць прафесійныя гіды, з якімі можна лёгка звязацца і дамовіцца аб зручным часе для экскурсіі.
Дадаваць свае пазнакі змогуць і звычайныя карыстальнікі праз сістэму зваротнай сувязі, калі палічаць новае або малавядомае месца годным для наведвання.
Дадатак Gomel Travel быў распрацаваны па ініцыятыве ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама.