Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Цукеркі, золата, камбайны… Чым здольна здзіўляць Гомельшчына, даведаліся ўдзельнікі рэкламнага туру

07.03.2024
У рамках двухдзённага выязнога семінара абмеркавалі развіццё прамысловага турызму ў Гомелі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Нацыянальнае агенцтва па турызме. Як адзначыла начальнік аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай работы Ганна Вашчанчук, упор на прамысловы напрамак зроблены не выпадкова:
 
– Для азнаямлення мы выбралі ўжо даўно вядомыя ў краіне брэнды – "Спартак", "Крышталь", "Гомсельмаш". Калі раней наведванне гэтых прадпрыемстваў праводзілася выключна ў рамках прафарыентацыйнай работы, то зараз людзям проста цікава ўбачыць на свае вочы, дзе вырабляюць усімі любімыя прысмакі, або як ствараецца шматтонны камбайн, асабіста прыняць удзел у абкатцы новай машыны. На "Крышталі" змаглі паназіраць за працэсам стварэння ювелірных вырабаў, патрымаць у руках сапраўдны злітак золата. Гэтыя экскурсіі нас, безумоўна, захапілі. Асабліва гасціннае стаўленне людзей, якія нас прымалі. Для ўдзелу ў семінары запрасілі прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі, каб яны, выпрабаваўшы гэтыя маршруты на сабе, змаглі зацікавіць турыстаў. А мы, як злучнае звяно, будзем працаваць далей, паколькі гэты напрамак вельмі перспектыўны.

Прамысловы напрамак разбавіла Гомельскае епархіяльнае ўпраўленне, якое праводзіць бясплатныя, што немалаважна, экскурсіі. У рамках праекта «Гомельшчына рэлігійная» ўдзельнікам семінара прапанавалі акунуцца ў культуру хрысціянства з наведваннем знакавых месцаў Гомельшчыны.
 
Фінал двухдзённага мерапрыемства – круглы стол, у рамках якога разгледзелі найбольш актуальныя пытанні развіцця прамысловага турызму ў вобласці. Паводле слоў загадчыка сектара ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Ігара Назарчука, правядзенне такіх семінараў – гэта цудоўная магчымасць абмеркаваць, чаго не хапае прадпрыемствам і на што варта звярнуць асаблівую ўвагу для прыцягнення турыстаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ