Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Прадстаўнік Гомельшчыны Ягор Папоў у бліскучым стылі стаў чэмпіёнам II Гульняў краін СНД

07.08.2023
Спартсмен выйграў золата ў спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў Гродне.

У вагавой катэгорыі да 67 кілаграмаў Ягор Папоў па суме двух практыкаванняў набраў 305 кілаграмаў (у рыўку – 140 кг, у штуршку – 165 кг).

Канкурэнты ад беларуса сур'ёзна адсталі. Уладальнік серабра ўзбек Дыербек Рузметаў падняў толькі 285 кг (130 кг + 155 кг), а бронзавы прызёр кіргіз Нурчолпон Нурланбек – і зусім 240 кг (113 кг + 127 кг). 

Ягор Папоў:
– Я рады. Усё ж такі такога ўзроўню спаборніцтвы ў нас у Беларусі, і ў сябе дома прадстаўляць сваю краіну – для мяне гонар. Вядома, хацелася б лепшы вынік, але я і так задаволены цалкам. Настройваўся толькі на перамогу. Калі быць сумленным, то на рэкорды. Калі выходжу на памост, нічога не адцягвае ўвагі: толькі я і штанга. Але што не атрымалася цяпер, атрымаецца ў будучыні. У наступны раз будзе лепшы вынік. Праз паўтара месяца – Кубак Беларусі, у лістападзе – чэмпіянат свету сярод юніёраў да 20 гадоў. Цяпер буду рыхтавацца.

У актыве беларускай зборнай па цяжкай атлетыцы ўжо пяць узнагарод. Яшчэ адно золата здабыў Генадзій Лапцеў. Серабро ў Юліі Гулінай. Бронзу ўзялі Паліна Пічугіна і Рыгор Вярцінскі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ