Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Прадпрыемствы Гомельшчыны прэзентавалі фірменную прадукцыю да II Гульняў краін СНД

26.07.2023
Пункты продажу з'явяцца ў фан-зонах падчас правядзення спаборніцтваў: у Гомелі — з 5 па 7 жніўня, у Жлобіне – з 12 па 13 жніўня. Таксама прадукцыя будзе рэалізоўвацца і за межамі Гомельскай вобласці.

"Рэчыцкі тэкстыль" прадставіў фірменныя ручнікі сіняга, жоўтага і зялёнага колеру ў стылістыцы II Гульняў краін СНД. Маленькае абыйдзецца вам у 3,71 рубля, сярэдняе — 9,78 рубля, а вялікае можна купіць за 19,23 рубля. 

Добрушскі фарфоравы завод прэзентаваў кружку і талерку з талісманам гульняў — Рысяй. У планах прадпрыемства рэалізаваць 3000 кубкаў (кошт 5,66 рубля) і 5000 талерак (11,78 рубля). Сувеніры ў падарункавым выкаванні ёсць у наяўнасці ў фірменнай краме Добрушскага фарфоравага завода ў ГЦ «Мандарын», а таксама ў фан-зонах падчас правядзення спаборніцтваў.

Фабрыка "8 Сакавіка" даставіла камплекты адзення, на кожнай рэчы пры-сутнічаюць рысь і васілёк, а таксама слоган спаборніцтваў «Моцны характар — яркая гульня!». Мужчынскі джэмпер можна набыць за 28,09 рубля, дзіцячы — за 15—18 рублёў. Мужчынскія шорты абыдуцца вам у 32,64 рубля, а дзіцячыя ў 12,51 рубля. Мужчынскія шкарпэткі каштуюць 4,09 рубля, а жаночыя — 2,07. Таксама ў лінейцы фірменных тавараў прадстаўлена жаночая сумка-шопер, яе кошт 18,72 рубля. 

– Мы пашырылі праграму вытворчасці – выпусцілі 10 400 вырабаў. Цяпер у жыхароў Беларусі ўзнікла цікавасць да II Гульняў краін СНД, – растлумачыў начальнік камерцыйнага ўпраўлення фабрыкі "8 Сакавіка" Алена Фіцнер. – Наша прадукцыя рэалізоўваецца ў гандлёвых цэнтрах 11 гарадоў краіны. Хочацца задаволіць запыты ўсіх пакупнікоў, таму мы зрабілі ўпор на якасць і даступнасць кошту. 

Кандытарская фабрыка "Спартак" прадставіла падарункавы набор ша-каладных цукерак і пячэння. Гэта стандартная прадукцыя – цукеркі "Асарці" і пячэнне "Шахматнае" — але з сімволікай спартыўнага форуму. Кошт не будзе адрознівацца ад аналагічных тавараў без брэндзіравання — каля васьмі рублёў за каробку цукерак і 90 капеек за пячэнне.

– Мы падрыхтавалі 1 000 каробак цукерак і 50 000 пачак пячэння. У бліжэйшы час прадукцыя з'явіцца ў фірменнай сетцы «Спартак» і арганізацыі-цыях рознічнага гандлю, — адзначыў начальнік упраўлення продажу і перспектыў гандлю кандытарскай фабрыкі "Спартак" Міхаіл Шчарбакоў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ