Спорт i турызм
Губернатар пагутарыў з валейбалісткамі «Жамчужыны Палесся»
02.10.2025

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко сустрэўся з мазырскай камандай «Жамчужына Палесся».
– Як арэна? – пацікавіўся губернатар у спартсменак пра фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Палессе-Арэна».
– Бомба! – у адзін голас адказалі валейбалісткі.
Трэніроўкі каманды распісаны па гадзінах. Плошчы спартыўнага комплексу задзейнічаны штодня: спаборніцтвы, святочныя канцэрты, патрыятычныя акцыі, спартыўныя заняткі – арэна ні хвіліны не стаіць пустой.
З валейбалісткамі Іван Крупко абмеркаваў планы на сезон і гатоўнасць да будучых матчаў.