Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Губернатар наведаў старое футбольнае поле, якое стане стадыёнам

17.07.2024
У наступным годзе ў Лоеве на месцы старога футбольнага поля з'явіцца новая шматфункцыянальная сучасная спартыўная пляцоўка. З ходам падрыхтоўчых работ азнаёміўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко. 

Праект тыпавы, аналагічныя стадыёны ўжо адкрыты ў Добрушы, Нароўлі, Лельчыцах і іншых райцэнтрах. Тут з'явіцца футбольнае поле, хакейная, валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, трэнажоры. Абновяць трыбуны, пабудуюць адміністрацыйна-бытавы корпус.

Цяпер праект знаходзіцца на экспертызе, яна будзе гатова ў жніўні. Пасля чаго будаўнікі пачнуць падрыхтоўку пляцоўкі.

– Стадыён стане месцам прыцягнення і дзяцей, і дарослых. Ніякіх збояў у графіку быць не павінна. Неабходна добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю, каб спартсменам і аматарам здаровага ладу жыцця было камфортна, – паставіў задачу губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ