Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Спорт i турызм
Спорт i турызм

Гамяльчане сталі залатымі прызёрамі Кубка дружбы народаў па парапланерным спорце

18.09.2023

Яўген Віхор: Спартыўную перамогу прысвячаю Беларусі і трэцяй гадавіне Дня народнага адзінства

Спаборніцтвы па парапланерным спорце ў дысцыпліне "палёт на дакладнасць прызямлення" прайшлі з 14 па 17 верасня ў раёне пасёлка Вілазі ў Ленінградскай вобласці і сабралі больш за 150 парапланерыстаў з Расіі, Беларусі і Латвіі.

– Умовы надвор'я, як заўсёды, складаныя. Але мы былі гатовыя да парывістага і моцнага піцерскага ветру. Было няпроста, але цікава! У камандным заліку лідзіравалі на працягу ўсіх спаборніцтваў, ад раунда да раунда нарошчвалі перавагу. У асабістым заліку сітуацыя мянялася. Калі ў пятым раундзе Аляксей Віхор быў пятым, Лосеў – шостым, а Яўген Віхор – сёмым, то да дзевятай спробы мы атрымалі тое, што атрымалі. Самае галоўнае, што каманда стала чэмпіёнам. Сваю спартыўную перамогу прысвячаем Беларусі і трэцяй гадавіне Дня народнага адзінства, – распавёў лідар каманды, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па парапланерным спорце і шматразовы пераможца міжнародных спаборніцтваў Яўген Віхор.

За два дні было разыграна дзевяць раундаў, у выніку наша каманда "Белая Русь" у складзе тытулаваных мазырскіх пілотаў Яўгена і Аляксея Віхор, Дзмітрыя Лосева, гамяльчаніна Уладзіміра Драбышэўскага стала ўладальнікам запаветнага трафея. Акрамя гэтага, у асабістым заліку Яўген Віхор заняў трэцяе месца, яго сын Аляксей – першае. Выступленні астатніх членаў каманды былі больш сціплымі: Дзмітрый Лосеў стаў сёмым, а Уладзімір Драбышэўскі – дваццаць другім.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ