Спорт i турызм
Для спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню: скора ў Мазыры адкрыюць ФАЦ "Палессе-Арэна"
13.12.2024

Будынак фізкультурна-аздараўленчага цэнтра "Палессе-Арэна" стане падарункам для жыхароў Мазыра. Пра гэта журналістам расказала старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка:
– З кожным годам колькасць грамадзян, якія прымаюць актыўны ўдзел у спартыўным жыцці раёна, павялічваецца. Гэта больш за 35 тысяч чалавек. Усё тое, што ўзведзена, эфектыўна выкарыстоўваецца. Аб'екты адназначна будуць загружаны.
ФАЦ будавалі пры падтрымцы аблвыканкама, сродкі выдзялялі таксама з раённага бюджэту, дапамагалі прадпрыемствы-партнёры.
Трэніровачная база, збудаваная тут у 2018 годзе, актыўна выкарыстоўваецца, усё распісана па гадзінах.
За апошні час на будоўлі праведзена нямала работ, устаноўлена найноўшае гукавое і відэаабсталяванне. Штосутачна на аб'екце працуе больш за сто чалавек.
– Доўгачаканы і важны аб'ект з'яўляецца сацыяльна значным, паколькі ў наш час спорту надаецца вялікая ўвага. Цэнтр адпавядае ўсім патрабаванням міжнародных федэрацый. Тут можна будзе праводзіць спаборніцтвы міжнароднага ўзроўню і прымаць вялікую колькасць гасцей, – падкрэсліла намеснік дырэктара УКБ Мазырскага раёна Юлія Дымар.
Рэалізацыя праекта знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні аблвыканкама Івана Крупко.