Зрабіць усё з улікам інтарэсаў грамадзян: прыём грамадзян правёў у Брагіне старшыня аблвыканкама Іван Крупко

Кіраўнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў звярнуўся з просьбай даць растэрміноўку, каб закрыць запазычанасць па плацяжах у ФСАН. Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва адтэрміноўкі і растэрміноўкі не дае. Аднак ёсць механізм звароту юрыдычнай асобы ў абласны эканамічны суд з наборам дакументаў і фінансавым абгрунтаваннем, якія пацвярджаюць магчымасць выплаты доўгу па частках.
Жыхар райцэнтра Васіль Рыгоравіч незадаволены вынікам капітальнага рамонту і просіць звярнуць увагу на каналізацыйную і ацяпляльную сістэму ў падвале шматкватэрнага дома, дзе жыве. Таксама ён прапануе вырашыць пытанне з электразабеспячэннем, паколькі хоча замяніць газавую пліту на электрычную. Тэму адпрацуюць з энергетычнай службай рэгіёна.
У актыўнага пенсіянера ёсць і некалькі прапаноў па добраўпарадкаванні райцэнтра. Напрыклад, ён бачыць неабходнасць у правядзенні рамонту дарожкі ў мясцовым парку і ачыстцы канавы. Пытанні застануцца на кантролі старшыні аблвыканкама.
Два пытанні былі вырашаны да пачатку прыёму.