Захоўваем у сэрцах вялікі подзвіг: на плошчы працы ў Гомелі прайшоў урачысты мітынг

– Для нас 3
ліпеня не толькі знамянальная гістарычная дата вызвалення нашай Радзімы, але і
кропка адліку станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Самым суровым экзаменам на
мужнасць і трываласць для беларусаў стала Вялікая Айчынная вайна, – адзначыў
старшыня аблвыканкама Іван Крупко. –Больш за мільён нашых суайчыннікаў знаходзіліся ў шэрагах Чырвонай Арміі. На
акупіраванай тэрыторыі
мужна змагаліся больш за чатырыста тысяч партызан і каля сямідзесяці тысяч
падпольшчыкаў. Нізкі паклон усім, хто са зброяй у руках змагаўся супраць
фашызму і дапамагаў абараняць нашу Айчыну ў тыле і на акупіраваных тэрыторыях.
Губернатар
Кіраўскай вобласці Расіі Аляксандр Сакалоў падкрэсліў, што беларускі і рускі
народы былі братамі і сябрамі на працягу ўсёй нашай гісторыі, так будзе і
надалей.
– Я ганаруся
знаходзіцца побач з вамі ў дзеньгэтага цудоўнага свята. Наперадзе нас чакаюць доўгія
гады супрацоўніцтва, дружбы і канструктыўнага развіцця нашых рэгіёнаў, – дадаў
Аляксандр Сакалоў.
Удзельнік
Вялікай Айчыннай вайны Аэліта Самсонава пераканана ў тым, што мы павінны памятаць савецкіх
людзей як адзіную сям'ю. Шанаваць ратныя подзвігі не толькі Чырвонай арміі, але і тых, хто дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі і вёў актыўную барацьбу
з захопнікамі. Тых, хто сваімі залатымі рукамі, творчай працай і нястомнай
энергіяй зрабілі ўсё, каб наша краінаадрадзілася з руін і квітнела год ад года.
Да Вечнага агню
ля брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў былі ўскладзены вянкі і
кветкі.