Грамадства
Застаецца аптымістам і патрыётам краіны: у Дзень Канстытуцыі 98-годдзе святкуе ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны Аэліта Самсонава
15.03.2024

З днём нараджэння ветэрана павіншавалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў.
– Прыміце самыя цёплыя віншаванні ад чыстага сэрца! Ваш дзень нараджэння ў такі знакавы для краіны дзень – 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мы схіляемся перад вашым жыццёвым вопытам. Прыемна ведаць такога чалавека, які любіць сваю краіну і людзей. Вы яркі прыклад для моладзі. Здароўя вам наймацнейшага на доўгія гады, – пажадалі імянінніцы кіраўнікі.