За плённую працу і агульны рост паказчыкаў. У аблвыканкаме адбылося ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў 2024 годзе

Узнагароджаны таксама пераможцы конкурсу сярод гарадскіх, пасялковых, сельскіх Саветаў дэпутатаў, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
Як адзначыў
губернатар Іван Крупко, прафесіяналізм і крэатыўнасць удзельнікаў з кожным
годам растуць, вызначаць лепшых становіцца ўсё складаней. Але, як вынік, мы
маем згуртаваныя, зараджаныя на поспех працоўныя калектывы, усе паказчыкі якіх прыбаўляюць.
У сферы
прамысловасці пераможцам прызнаны калектыў БМЗ, у будавнічым
комплексе – Гомельскага ДСК, у аграсектары – ААТ "Птушкафабрыка
"Рассвет". У галіне ЖКГ перамога прысуджана КЖЭУП "Ельскае", сярод арганізацый
гандлёвай і бытавой сферы –ДРОЦ "Сядзельнікі", у ахове здароўя– Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай
бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Сярод вышэйшых навучальных
устаноў – БелДУТ, сярод
сярэдніх школ – СШ
№ 21 г. Гомеля, а таксама
Мазырскай дзіцячай школе мастацтваў № 2.
Дыплом пераможцы
ў намінацыі "Ідэя года" ўручаны ААТ "Гомельаблаўтатранс" за
рэтраэкспазіцыю "Білет
у СССР".
Абвешчаны
пераможцы штогадовага конкурсу гарадскіх, пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў,
органаў самакіравання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва.
У намінацыі
"Лепшы калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання"
перамога прысуджана калектыву органа самакіравання "Зашырскі" Ельскага раёна.
У намінацыі
"Лепшы аднаасобны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання" – калектыву Беразнянскага сельскага клуба
ў Калінкавіцкім раёне.
За вялікі
асабісты ўклад у адраджэнне сельскіх населеных пунктаў Ганаровай граматай
абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны старшыня Вялікааўцюкоўскага
сельвыканкама Калінкавіцкага раёна Андрэй Баравік.