Грамадства
За Беларусь, дзе кожны жыхар будуе мірныя планы: Іван Крупко прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта Беларусі
26.01.2025

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко прагаласаваў на ўчастку № 84, размешчаным у ЖЭУ-25. Тут зарэгістравана 2974 выбаршчыкі, 1178 з іх выканалі свой грамадзянскі абавязак датэрмінова.
Для гасцей створаны камфортныя ўмовы, усіх сустракае выстава народных рамёстваў, жывая музыка, гандаль.
Губернатар падзяліўся, што аддаў свой голас за Беларусь, дзе кожны яе жыхар з упэўненасцю ў заўтрашнім дні пад мірным небам будуе планы і рэалізоўвае іх для працвітання роднай краіны:
– За будучыню Беларусі, дзе кожны яе жыхар кажа: «Добра там, дзе мы ёсць», дзе кожны на сваім рабочым месцы працуе якасна, дзе ў атмасферы любові мы выхоўваем дзяцей і клапоцімся пра нашых бацькоў, дзе з задавальненнем робім усё, каб добраўпарадкоўваць кожны куток нашай роднай любімай Беларусі.
На адным участку з кіраўніком рэгіёна свой выбар зрабілі гамяльчане, якія прагаласавалі ўпершыню. Ім Іван Крупко ўручыў памятныя падарункі і зрабіў з імі фота на памяць. Губернатар падкрэсліў, што гэты дзень хвалюючы не толькі для моладзі, але і для ўсіх грамадзян:
– Цяпер вы паўнапраўныя выбаршчыкі. Упэўнены, што вы зрабілі выбар на карысць нашай краіны.
Студэнтка таможаннага факультэта БелДУТа Яна Вішняк прыйшла з мамай – так спакайней:
– Ідэальны кандыдат павінен быць адказным, патрыётам, любіць сваю Радзіму і свой народ. Раней на выбарах глядзела, як галасуюць бацькі. Гэтая падзея заўсёды была святам для нашай сям'і. Адчуваю пачуццё гонару, паколькі магу паўплываць на будучыню краіны. Прагаласавала за мірную і квітнеючую Беларусь.
Гамяльчанін Ягор Лозка вучыцца ў БДУІРы на другім курсе, але галасаваць вырашыў не ў сталіцы, а дома. Таму што з дзяцінства запомніў, якім значным гэты дзень быў для ўсёй сям'і:
– Хвалююча, таму што цяпер ад нас, маладога пакалення, залежыць будучыня краіны. Адчуваю адказнасць, да выбару падыходзіў уважліва. Прагаласаваў за стабільнасць.