Грамадства
Вытворчасць, навука, адукацыя: Іван Крупко даведаўся, чым жыве ГДТУ імя П. В. Сухога
06.02.2024

З калектывам і студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога пазнаёміўся сёння старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко.
Зараз у ВНУ вучацца амаль 3500 студэнтаў, у тым ліку замежныя студэнты з Йемена, Егіпта, Конга, Кітая і іншых краін.
Марван Аль-Камалі прыехаў у Беларусь з Йемена амаль 8 гадоў назад. Вучыцца пачынаў у Мінску, там скончыў магістратуру. У ГДТУ імя П. В. Сухога прыехаў для навучання ў аспірантуры. Цяпер ён абараніў кандыдацкую, атрымаў від на жыхарства, у будучым плануе падаваць дакументы на беларускае грамадзянства, каб застацца працаваць у нашай краіне. Марван ужо выкладае на кафедры прамысловай электронікі і рускамоўным студэнтам, і замежным студэнтам, збіраецца стаць доктарам навук:
– Я працую ў сферы нанатэхналогій і нанаматэрыялаў, у большай ступені займаюся тэмай распрацоўкі сонечных батарэй. Зараз хачу сертыфіцыраваць сваю інавацыйную прадукцыю.
Адукацыйны працэс забяспечваюць каля 300 педагогаў. Ва ўніверсітэце 6 факультэтаў, яны ўключаюць 20 кафедраў. Самы папулярны – факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, адзін з самых шматлікіх – машынабудаўнічы факультэт.
Губернатар азнаёміўся з выстаўкай дасягненняў, а таксама пабываў у лабараторыях. Машынабудаўнічы факультэт распрацоўвае і вырабляе серыйна і пад заказ дэталі для "Беларуснафты", "Гомсельмаша", выконвае планавы рамонт вырабаў. Выкладчыкі і студэнты пахваліліся нажом для рубкі фібры – імпартазамяшчальны прадукт для БМЗ. Каштуе танней замежных аналагаў, а працуе даўжэй.
Энергетычны факультэт заключыў дагаворы з "Гомельэнерга" і "Гомельаблгазам", складзена дарожная карта ад навуковага супрацоўніцтва да пад-рыхтавання кадраў. Для гэтага на прадпрыемствах створаны навучальныя лабараторыі. Зараз працуюць над ацэнкай прапускной здольнасці энергасістэмы вобласці з мэтай падключэння новых абанентаў з электрадамоў. Усю сетку хутка перарабіць нельга, а вось размеркаваць нагрузку можна, каб камфортна было ўсім спажыўцам электраэнергіі.
– Тэма важная, ёсць на гэта запатрабаванне, – дае ацэнку старшыня аблвыканкама.
У лабараторыях прэзентавалі вогнетрывалыя матэрыялы, а таксама робата для ўстаноўкі на кузаў МАЗа, каб адна машына магла адразу выводзіць паасобна сабранае смецце.
Сустрэчу завяршылі ў будучай сумеснай лабараторыі ВНУ і "Гомсельмаша", "Зліна": у памяшканні ўжо зрабілі рамонт, падрыхтавалі боксы пад абсталяванне. Будучы цэнтр кампетэнцый пакажа ўвесь тэхналагічны працэс вытворчасці і дапаможа студэнтам хутчэй асвойваць адукацыйную праграму.
Губернатар пацікавіўся таксама станам інтэрнатаў ВНУ, матэрыяльна-тэхнічнай базы, спартыўных і культурных аб'ектаў.