Высокіх узнагарод удастоены жыхары Гомельшчыны
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
медалём «За бездакорную службу» І ступені:
БУЛАНОВІЧ Ігар Аляксандравіч – начальнік аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках, старшы саветнік юстыцыі;
медалём «За бездакорную службу» ІІ ступені:
ГАЙКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна – намеснік пракурора Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, саветнік юстыцыі;
ГАЛАВАЧЭНКА Ірына Аляксееўна – старшы памочнік пракурора Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, малодшы саветнік юстыцыі;
медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені:
ДАЎГАЛЕВА Аксана Анатольеўна – намеснік начальніка ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці;
СУДОМ Андрэй Аляксандравіч – пракурор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, саветнік юстыцыі;
ТУЖЫК Андрэй Віктаравіч – начальнік аддзела кантролю за работай прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, упраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці;
ЧЫРЫКАЎ Павел Аляксандравіч – намеснік пракурора г. Гомеля, саветнік юстыцыі.
Правда Гомель