Грамадства
Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане
17.05.2024

За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны:
ГАРБАЧОЎ Уладзімір Дзмітрыевіч – слесар будаўнічага ўчастка па мантажы падземных камунікацый і сантэхсістэм філіяла «Будаўніча-мантажнае ўпраўленне Гомельэнергабуд» дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнергабуд» – кіруючая кампанія холдынга»;
УНІЯТАЎ Віктар Іванавіч – слесар будаўнічага ўчастка па мантажы падземных камунікацый і сантэхсістэм філіяла «Будаўніча-мантажнае ўпраўленне Гомельэнергабуд» дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнергабуд» – кіруючая кампанія холдынга».