Грамадства
Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане
09.02.2024
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дрэваапрацоўчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выдатныя дасягненні ў сферах навукі, аховы здароўя, адукацыі і культуры Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:
медалём «За працоўныя заслугі»:
АВЕРЫН Віктар Сяргеевіч – дэкан біялагічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»;
ІСМАЙЛАВА Людміла Васільеўна – дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»;
КАШЭВІЧ Мікалай Віктаравіч – леснік Раманаўскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Мазырскі вопытны лясгас»;
ЛОСЕЎ Мікалай Іванавіч – памочнік ляснічага Церахоўскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Гомельскі вопытны лясгас»;
ПРУС Аляксандр Анатольевіч – рэзчык паперы, кардону і цэлюлозы філіяла «Добрушская папяровая фабрыка «Герой працы» ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Беларускія шпалеры»
медалём Францыска Скарыны:
БОЛБАС Валерый Сяргеевіч – прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»;
УСЕНЯ Уладзімір Уладзіміравіч – намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
ЧЭШЫК Ігар Анатольевіч – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».