Грамадства
Выбраны старшыня, намеснік старшыні і сакратар абласной выбарчай камісіі
13.12.2023

У Гомелі прайшло першае пасяджэнне абласнога выбарчага камітэта.
Нагадаем, 25 лютага 2024 года ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога будуць абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў.
– Не думаю, што правядзенне адзінага дня галасавання створыць якія-небудзь цяжкасці. Для людзей, наадварот, гэта будзе зручна. У адзін выходны яны змогуць прыйсці на ўчасткі для галасавання і выканаць свой канстытуцыйны абавязак, прагаласаваўшы за дастойных, – адзначыў старшыня абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у адзіны дзень галасавання Пётр Кірычэнка.