Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

ВЫБАРЫ-2025: На пасяджэнні Гомельскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі абмеркавалі размеркаванне фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне электаральнай кампаніі

18.11.2024
Стала вядома, што ў абласную камісію паступіла першая частка грашовых сродкаў. Абласная камісія ўпаўнаважана размяркоўваць іх паміж ніжэйшымі камісіямі і кантраляваць мэтавае выкарыстанне выдзеленых сродкаў. Таксама агучана, што ўсе камісіі атрымалі роўную суму. 

– Наша дзейнасць вядзецца ў адпаведнасці з зацверджанымі планамі і графікамі. Упэўнены, што і надалей работа камісіі будзе мець высокі ўзровень арганізацыі, мы забяспечым правядзенне важнай палітычнай кампаніі на Гомельшчыне, – падкрэсліў старшыня абласной камісіі Пётр Кірычэнка. 

Таксама ён паведаміў пра адзін зарэгістраваны пісьмовы зварот ад выбаршчыка, на які аператыўна быў накіраваны кампетэнтны адказ. Акрамя таго, на пасяджэнні абмеркавалі шэраг арганізацыйных пытанняў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ