Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

ВЫБАРЫ-2025: На Гомельшчыне працягваецца збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты

21.11.2024
Нагадаем, што згодна з выбарчым заканадаўствам, ініцыятыўныя групы будуць працаваць да 6 снежня. За гэты пэрыяд ім неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў у падтрымку свайго кандыдата.

Сярод прэтэндэнтаў – дзейны Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, індывідуальны прадпрымальнік Ганна Канапацкая, першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў.

Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты могуць весці толькі члены ініцыятыўных груп у месцах, не забароненых заканадаўствам, а таксама па месцы жыхарства і працы выбаршчыкаў. Пры гэтым сябры ініцыятыўных груп павінны мець пры сабе пасведчанне і дакумент з фатаграфіяй для пацверджання асобы.

Адзін выбаршчык можа падпісацца за вылучэнне любой колькасці кандыдатаў, але за аднаго прэтэндэнта подпіс можна паставіць толькі адзін раз. Распісацца і зафіксаваць дату выбаршчык павінен уласнаручна.

На пікетах каля ўнівермага "Гомель" шматлюдна. Тут працуе некалькі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты. Гараджане актыўна праяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю, прыходзяць паставіць свой подпіс разам з сябрамі і нават цэлымі сем'ямі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ