Вам кіраваць краінай: сустрэча ўдзельнікаў міжнароднага лагера «Дружба» з губернатарамі рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Па
традыцыі, юнакі і дзяўчаты змаглі падзяліцца сваімі ідэямі і
задаць кіраўнікам пытанні. Цікавіліся пра юнацкія мары і сямейныя
каштоўнасці, штучны інтэлект і выбар прафесіі.
– Галоўнае – ісці і не здавацца. Ваш шлях не будзе
абсыпаны пялёсткамі руж. Жыццё цяжкае, але яно цікавае. Вам будаваць будучыню
нашых народаў, –адказаў Аляксандр Багамаз.
Моладзь прапанавала правядзенне сумесных
творчых конкурсаў, стварэнне славянскай Кнігі рэкордаў, арганізацыю сяброўскай
рыбалкі ў рамках фестывалю. Ідэі кіраўнікі падтрымалі. Іван Крупко выказаў
упэўненасць, што прапанаваныя праекты стануць удалым дадаткам фестывалю і
зробяць яго лепшым.
– Думаю, усё, пра што марыла ў
дзяцінстве, у мяне здзейснілася.
Атрымала прафесію эканаміста, якую хацела. У мяне ёсць сям'я – дзеці, муж, унукі. Таму адважвайцеся,
марце і імкніцеся,
– на пытанні моладзі адказала Кацярына Зянкевіч.
Валянціна Субота ўдзельнікі міжнароднага
лагера папрасілі паразважаць пра тое, што для яго значыць сяброўства:
– Гэта і дружба народаў, і ўзаемаадносіны
паміж людзьмі, краінамі. Самае галоўнае – давер. Калі разумееш, што сябар у
патрэбны момант заўсёды падставіць плячо.