Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Удзельнікі рэгіянальнага форуму маладых дзяржслужачых сустрэліся з Іванам Крупко

02.02.2024
Другі дзень форуму стартаваў у малой зале ГКЦ з сустрэчы ўдзельнікаў са старшынёй аблвыканкама Іванам Крупко.

Маладыя людзі задалі пытанні, падзяліліся ўражаннямі і расказалі аб выпрацаваных рашэннях па эканамічнай бяспецы Гомельшчыны, вёсцы будучыні, сацыяльнай абароне насельніцтва. На думку ўдзельнікаў, наш рэгіён мае ўсе якасці, каб быць канкурэнтаздольным на ўнутраным і знешнім рынках. Ва ўмовах трансфармацыі сучаснага грамадства важна надаць увагу павышэнню эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, развіццю чалавечага патэнцыялу, ахове навакольнага асяроддзя, мадэрнізацыі аб'ектаў спорту і аховы здароўя ў малых населеных пунктах. Таксама выказалі ідэю ўвесці пасаду псіхолага ў загсах і часцей прапанаваць паслугі няні маладым бацькам.

Удзельнікаў форуму цікавіла, якім кіраўнік вобласці бачыць ідэальнага маладога спецыяліста, якімі якасцямі павінны валодаць дзяржаўныя служачыя.

У сваю чаргу губернатар расказаў пра работу з моладдзю ў рэгіёне: два выпускі Школы маладога кіраўніка, ільготы і гарантыі, матэрыяльная дапамога, кампенсацыя платы за пражыванне, арэнднае жыллё, пашырэнне магчымасцей для вядзення здаровага ладу жыцця. Прынятыя меры дапамаглі за апошнія гады ўзняць замацаванне кадраў амаль да 80%, падкрэсліў кіраўнік вобласці.

– Асабліва прыемна сустракацца з тымі, хто абраў службу на карысць дзяржавы – прэстыжную, але не вельмі простую. Сярод дзяржаўных служачых у органах выканаўчай улады вобласці 8% моладзі да 30 гадоў, з іх 67% – дзяўчаты, – назваў лічбы Іван Крупко. – Нам патрэбны сапраўды дзяржаўныя людзі. Ад нас з вамі залежыць, якім будзе наша заўтра. Самая галоўная задача старэйшых калег – дайсці да кожнага і не забыцца пра тых, хто прыйшоў на першае месца працы, выканаць абяцаныя дамоўленасці, суправадзіць першыя два гады амбіцыйных спецыялістаў.

Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жлобінскага райвыканкама Наталля Казачэнка ў форуме ўдзельнічае ўпершыню. Яна расказала, што атмасфера дружалюбная і з калегамі час правяла плённа:
– Прыемна, што кіраўніцтва вобласці і краіны надае ўвагу развіццю моладзі. Мы абмяняліся станоўчымі эмоцыямі і вопытам, падзяліліся карыснымі ведамі, даведаліся, як у раёне вырашаецца тое ці іншае пытанне. Спадзяемся, што такія форумы будуць праходзіць кожны год.




















К СПИСКУ НОВОСТЕЙ