Грамадства
Удзельнікі калегіі Мінінфарма ўшанавалі памяць ахвяр фашызму на месцы вёскі Ала
18.10.2023

Першым пунктам выязнога пасяджэння калегіі стаў мемарыяльны комплекс у Але Светлагорскага раёна, якую дашчэнту спалілі фашысты ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рабоце калегіі акрамя прадстаўнікоў Мінінфарма, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання прынялі рэдактары абласной, гарадскіх і раённых газет, тэлерадыёвяшчальных арганізацый Гомельшчыны. Працу калегіі ўзначаліў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Колькасць ахвяр трагедыі ў Але ўражвае – у агні загінулі амаль 1800 беларусаў, з іх 950 дзяцей.
Мемарыял на журботным месцы адкрыўся ў 2020 годзе, да яго ўзвядзення падключылася ўся вобласць. Комплекс робіць незгладжальнае ўражанне, у падобных месцах цяжка не прасякнуцца маштабам чалавечай трагедыі і размахам генацыду нацыстаў.
Удзельнікі калегіі ўсклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання.
Вельмі важна, было адзначана, захоўваць гістарычную памяць аб тых страшных падзеях, акцэнтаваць увагу на гэтым менавіта маладога пакалення беларусаў. Без павагі да мінулага, подзвігу продкаў, якія аддалі жыцці дзеля нас, якія цяпер жывуць, нельга ўявіць будучыню. Гэта фундаментальная ісціна, яе павінен ведаць кожны. І адна з прыярытэтных задач дзяржаўных СМІ праводзіць гэтую думку чырвонай ніткай у сваёй працы.