Удзельнікі фестывалю «Славянскае адзінства» ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню ў Бранску

Да помніка
воінам і партызанам у расійскім абласным цэнтры ўсклалі вянкі і кветкі, памяць
загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.
– Ідуць гады,
але сувязь пакаленняў не перарываецца, яна трывалая, як і сяброўства паміж
брацкімі народамі. Мы ганарымся сваім гераічным краем, удзячны пакаленню
пераможцаў за права жыць пад мірным небам. Мы не дазволім знішчыць слаўнае
мінулае славянскіх народаў, –запэўніў удзельнікаў мітынгу губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.
Падчас мітынгу
правялі і ўрачыстую цырымонію ўручэння грамат «Горад партызанскай славы», «Сяло партызанскай
славы», «Населены пункт партызанскай славы».
– Гомельская і
Бранская вобласці з верасня 2023 года адзначаюць 80-годдзе вызвалення ад
фашысцкай агрэсіі. Непамерна
вялікай цаной дасталася нашым народам Перамога. Памяць пра герояў працягвае
жыць у нашых сэрцах. Гады вайны паказалі, наколькі моцныя брацкія повязі і які
вялікі патэнцыял у адзінстве нашых народаў. Такія форумы, як сёння, яшчэ раз
падкрэсліваюць, што ніхто не забыты і нішто не забыта – пазначыў Іван Крупко.