Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Удзельнікі абласнога семінара-нарады даведаліся, як у Добрушы людзям з асаблівасцямі ў развіцці дапамагаюць сацыялізавацца

13.02.2024
Супрацоўнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў До-брушскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзяліліся вопытам работы па паляпшэнні якасці жыцця людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы. Для гэтага тут адкрыты шэсць майстэрняў і дзевяць гурткоў.

– У рэгіёне працуе 25 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У кожным створаны ўмовы для сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі людзей з інваліднасцю. Працуе больш за 25 рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў, больш за 50 гурткоў і клубаў па інтарэсах. Аддзяленні дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю ў Гомельскай вобласці наведваюць каля 400 чалавек. Для рэгіёна гэта невялікая лічба. Будзем развівацца, а для гэтага патрэбны камфорт, умовы і ініцыятыва, – перакананая старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Надзея Цупа.

З непрыхаванай цікавасцю дырэктары ТЦСАН і намеснікі старшыняў, якія курыруюць сацыяльную сферу, азнаёміліся з дзейнасцю аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Ва ўтульнай атмасферы цэнтра створаны неабходныя ўмовы, каб правесці дзень максімальна карысна.

Паводле слоў загадчыцы аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Добрушскага ТЦСАН Наталлі Пахомавай, у форме паўстацыянара паслугі атрымліваюць 34 чалавекі, самаму малодшаму нядаўна споўнілася 18 гадоў, а самаму старэйшаму – 53. З 2007 года рэалізавана дзесяць праектаў па адаптацыі дзейнасці. Тут вырабляюць запатрабаваны ў жыхароў тавар. Вялікім попытам карыстаюцца вырабы з сублімацыйнай пячаткай і швейныя. У гэтым годзе адкрылася новая майстэрня па вырабу рэчаў з вышыўкай. У бліжэйшай перспектыве рэалізацыя яшчэ аднаго значнага сацыяльнага праекту – падапечныя будуць вырабляць ручнікі для дамоў-інтэрнатаў. Ініцыятыўныя супрацоўнікі імкнуцца знаходзіць новыя формы работы для паляпшэння якасці жыцця людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ