Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У вобласці аб'яўлены адкрыты конкурсны адбор праектаў грамадзянскіх ініцыятыў

16.11.2023
У мінулым годзе на Гомельшчыне рэалізавана 16 грамадзянскіх праектаў. Адбор заявак на 2024 год працягнецца да 20 лістапада.

Старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў, кіраўнік абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Вікторыя Ладуцька расказала: ініцыятывы зыходзяць ад звычайных людзей, якія пражываюць у тым ці іншым горадзе, пасёлку, вёсцы, і накіраваны ў першую чаргу на паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва. Яны звязаны, як правіла, з добраўпарадкаваннем якога-небудзь сацыяльнага аб'екта, узвядзеннем новых аб'ектаў, увекавечаннем памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны або, да прыкладу, прафілактыкай негатыўных з'яў, такіх як траўматызм, дарожныя аварыі, гібель грамадзян на вадзе.

З найбольш яркіх ужо рэалізаваных праектаў можна ўзгадаць парк выпускнікоў у Светлагорску, вядомае возера ў аграгарадку Леніна Добрушскага раёна, навучальны камплект "Азбука юнага гамяльчаніна", сайт, які аб'яднаў інфармацыю па ўсіх гуртках і творчых аб'яднаннях у Гомелі. Даволі шмат ініцыятыў было звязана з адкрыццём дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак. Чэмпіёнам па колькасці ідэй летась выступіў Веткаўскі раён – 13 заявак. Але ў цэлым убаку ніхто не застаўся, рух ахапіў усю Гомельшчыну.

Конкурс праводзіцца на падставе Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні", яго курыруюць абласны і раённыя Саветы дэпутатаў, аблвыканкам. Мэта зразумелая – выявіць праекты, якія сапраўды заслугоўваюць увагі, і дапамагчы іх прафінансаваць. Самі ініцыятары, чые ідэі будуць адабраны, павінны ўнесці 10 працэнтаў сумы, неабходнай для рэалізацыі. Астатняе роўнымі долямі выдзеляць з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў.

Пераможцаў адбору вызначаць пасля 20 лістапада на працягу трох месяцаў, праекты будуць ацэньваць па 10-бальнай шкале. Аб'ёмы фінансавання вызначаць рашэннем абласнога Савета дэпутатаў, іх закладуць у бюджэт вобласці наступнага года.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ