Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У штабе аблвыканкама абмеркавалі прыцягненне да ліквідацыі наступстваў урагану валанцёраў з ліку моладзі

05.08.2024
БРСМ прадаставіла спісы рабят у раёнах, якія гатовы падключыцца да расчысткі населеных пунктаў і могілак ад дрэў. Гэта больш за 1700 чалавек. 

Дзецям ад 14 да 18 гадоў. У штабе даручана ўладзіць усе арганізацыйныя моманты, забяспечыць выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі.

У цэлым штаб пазначыў задачу актывізіраваць работы па расчыстцы населеных пунктаў вобласці ад бураломаў. На раніцу 5 жніўня засталося ўбраць каля 1,1 тысячы дрэў. Даручана ў сціснутыя тэрміны завяршыць гэтыя работы, каб затым засяродзіць сілы на могілках. Там засталіся ў асноўным праблемныя дрэвы, з якімі працуюць прамысловыя альпіністы. На могілках таксама трэба паскорыцца, асабліва ў Светлагорскім, Веткаўскім, Гомельскім, Кармянскім раёнах.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ