Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У штабе аблвыканкама абмеркавалі аднаўленне сістэмы электразабеспячэння і рамонты ў аграсектары

31.07.2024
Увагу надалі і работам у лесфондзе, забеспячэнню рамонтнікаў піламатэрыяламі.
 
Энергетыкам неабходна ўвесці ў строй тры ўчасткі рэзервовых ліній. Кабель ёсць, пытанне вырашаць з апярэджваннем графіка (даводзілася задача скончыць работы да 15 жніўня).
У вобласці яшчэ адбываюцца лакальныя адключэнні, за ўчарашні дзень гэта каля 200 населеных пунктаў. Аднак усе заяўкі аператыўна былі закрыты.

У аграсектары Гомельшчыны засталося аднавіць 458 аб'ектаў, гэта 1300 памяшканняў.

Працуе больш за 240 брыгад, іх колькасць пастаянна павялічваецца. "Трэба паскорыць рамонты, узмацняць брыгады падсобнымі рабочымі", – паставіў задачу губернатар Іван Крупко.
Тэрмін завяршэння аднаўленчых работ у АПК пазначаны дакладна – да 15 верасня.

На расчыстцы населеных пунктаў і могілак ад дрэў занята больш за 420 работнікаў лясгасаў і задзейнічана 98 адзінак тэхнікі. 

Актыўна ідуць санітарныя рубкі. Паралельна леснікі выпускаюць лесаматэрыялы для рамонтных работ: кроквы, дошкі і іншае. Растуць тэмпы нарыхтоўкі дроў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ