Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У рамках рабочай паездкі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў стадыён у Лельчыцах

16.02.2024
З моманту адкрыцця пасля рэканструкцыі восенню мінулага года стадыён "Палессе" стаў для жыхароў Лельчыц месцам прыцягнення прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці даў высокую ацэнку спартыўнаму аб'екту.

– У наш час мы аб такім маглі толькі марыць, – сказаў Юрый Горлаў, назіраючы за гульнёй юных футбалістаў на яркім штучным газоне. – Я вялікі прыхільнік футбола.

У пацвярджэнне сваіх слоў Юрый Мікалаевіч перахапіў пас у аднаго з хлопцаў і ўпэўнена прабіў па варотах. Пад апладысменты ігракоў памочнік Прэзідэнта ў суправаджэнні начальніка сектара спорту і турызму райвыканкама Максіма Юхневіча прадоўжыў знаёмства з комплексам.

– Дарэчы, я не толькі ў футбол, але і ў хакей гуляю, – адзначыў Юрый Горлаў, разглядаючы новую хакейную каробку.

Сучасны трэнажорны зал, зручныя раздзявалкі, камфортныя душавыя, медыцынскі кабінет – для заняткаў створаны ўсе ўмовы.

Па словах старшыні Лельчыцкага райвыканкама Сяргея Дылюка, рэканструкцыя "Палесся" была праведзена за кароткія тэрміны. У гэтым немалая заслуга кіраўніцтва мясцовага шчэбеневага завода, які аказаў спонсарскую дапамогу.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ