Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У рамках прэс-тура журналісты пабывалі на прадпрыемстве «Гомсельмаш»

18.11.2024
Прадстаўнікі саюзных СМІ пазнаёміліся з вытворчасцю і перадавымі распрацоўкамі машынабудаўнічага гіганта.

Сваімі ўражаннямі падзяліўся аглядальнік газеты "Саюзнае веча" Максім Чыжыкаў:
– Аказваецца, ваша тэхніка нават у Магаданскай вобласці прысутнічае, не чакаў, калі шчыра. Малайцы, што заходзіце на наш рынак. На Гомельскай зямлі не ўпершыню, знаёмы з вашай свабоднай эканамічнай зонай, быў у тых-напарку "Карал", бачыў дзіцячы тэхнапарк, перспектыўныя дзеткі. Прыгожыў вас парк, Палац Румянцавых і Паскевічаў, горад выдатны. Ваша цэнтральная вуліца чымсьці нагадала мне Неўскі праспект, прыгожа падсвечана, вельмі эфектна.

Не па чутках знаёмы з Беларуссю Уладзімір Кулагін з расійскага выдання "Ведомости":
– Цікава было даведацца, як працуе прадпрыемства ва ўмовах імпартазамяшчэння. З "Гомсельмашам" раней у нас была канкурэнцыя на рынку, але цяпер, як адзначалася, ёсць месца для ўсіх. Цікава на свае вочы паглядзець, як і што вырабляюць у Гомелі. У Беларусі не першы раз, часцей бываю ў Мінску. Прыемна, што мы наведваем адзін аднаго, гэта ў чарговы раз даказвае нашу інтэграцыю. І гэта, у цэлым, пазітыўны працэс.

На пастаянна дзеючай выставе сельгастэхнікі госці змаглі азнаёміцца як з даўно вядомымі, так і з новымі мадэлямі камбайнаў. Па ходзе экскурсіі свае пытанні яны адрасавалі намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях Максіму Куневічу, генеральнаму канструктару НТЦК Сяргею Федаровічу і першаму намесніку дырэктара ЦПіС па Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Данцову.

У прыватнасці, журналістаў цікавіў узровень лакалізацыі камплектуючых. Як адзначыў Сяргей Федаровіч, на сённяшні дзень яна перавышае 90 працэнтаў.
Вядома ж, не абышлося без тэмы санкцый. Адзначалася, што Гомельскія камбайнабудаўнікі іх асабліва не адчулі, бо яшчэ задоўга да ўвядзення сталі займацца імпартазамяшчэннем.

– Кампаніі, якія пайшлі з расійскага рынка, дазволілі нам павялічыць сваю прысутнасць на ім. Сёння мы займаем больш за 20 працэнтаў рынку камбайнаў у РФ, – падкрэсліў генеральны канструктар.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ