Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У рамках медыяфоруму сталі вядомы лідары ХХІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара». У іх ліку – СМІ Гомельшчыны

06.06.2025
Пераможцам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі» стала рэдакцыя газеты «Гомельская праўда» за рубрыку «Журналісцкае расследаванне».

У намінацыі «Лепшыя матэрыялы культуралагічнай, гісторыка-краязнаўчай тэматыкі» лідарам стала рэдакцыя жлобінскай раённай газеты «Новы дзень».

У намінацыі «Лепшы сеткавы праект рэдакцыі СМІ» сярод ведамасных СМІ перамогу атрымалі «Праекты і людзі са знакам якасці» рэдакцыі газеты «Нафтавік», часопіса «Нафтавік Палесся» вытворчага аб'яднання «Беларуснафта».

Лаўрэатам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» стала рэдакцыя газеты «Гомельскія ведамасці», у намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і турызму» – рэдакцыя мазырскай раённай газеты «Жыццё Палесся».

Лепшы творчы праект года абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў – праект «Побач з Першым: 30 год дзень за днём» рэдакцыі кармянскай раённай газеты «Зара над Сожам».
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ