Грамадства
У пракуратуры вобласці адбылася сустрэча з членам Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Аляксандрам Ткачовым
02.02.2024

Сустрэча, падчас якой абмеркавалі пытанні выбарчай кампаніі, прайшла па ініцыятыве пракурора вобласці Віктара Марозава.
На мерапрыемстве прысутнічалі работнікі пракуратуры вобласці, Гомеля і Гомельскага раёна, а таксама Гомельскай транспартнай пракуратуры.
Аляксандр Ткачоў расказаў аб трансфармацыі выбарчай сістэмы пасля рэферэндума 2022 года. Азнаёміў з асаблівасцямі выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, а таксама аб навацыях выбарчага заканадаўства.
– Пасля 25 лютага пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі, а пазней будзе сфарміраваны склад Усебеларускага народнага сходу – вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які будзе вызначаць стратэгічны напрамак развіцця грамадства і дзяржавы, – сказаў Аляксандр Ткачоў.
Пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў звярнуў увагу на тое, што асобам, у дачыненні да якіх абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад вартай, упершыню дадзена права прымаць удзел у галасаванні. Даў указанне начальніку аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання Сяргею Зайцаву забяспечыць прысутнасць пракурорскага работніка ў следчым ізалятары падчас правядзення датэрміновага галасавання і ў адзіны дзень галасавання, расказала старшы памочнік пракурора вобласці Таццяна Віннікава.