Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У першы клас з партфелем ад губернатара: Іван Крупко пабываў у гасцях у шматдзетнай сям'і з Лельчыц

19.08.2025
У сям'і Бабёр з Лельчыц выхоўваюцца трое ўдачароных і двое прыёмных непаўналетніх дзяцей. Яшчэ траіх муж і жонка Вольга і Міхаіл ўжо адпусцілі ў дарослае жыццё.

Сёння ў госці да іх прыехаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Школьнікам Таццяне, Вераніцы і Віктару губернатар уручыў партфелі з неабходнымі канцылярскімі прыладамі, малодшым Таццяне і Яўгену – цацкі. Бацькі атрымалі ў падарунак кухонны камбайн.

Дзеці расказалі пра свае захапленні: разам з мамай і татам яны малююць, лепяць з пластыліну, слухаюць песні і танчаць, катаюцца на роварах. Дзеці прадэманстравалі свае таленты і падарылі губернатару ў памяць аб сустрэчы фігуркі анёлкаў.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ