Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

У Мазырскім анкалагічным дыспансеры з'явіўся кабінет камп'ютарнай тамаграфіі

26.02.2024
Гэта другі апарат у раёне. З улікам таго, што ў Мазыры абслугоўваюць 300 тысяч чалавек са свайго і яшчэ шасці раёнаў Палесся, нагрузку на абсталяванне атрымаецца знізіць.

Кабінет урачыста адкрылі старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка, генеральны дырэктар Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Віталій Паўлаў.

– Гэта прыклад ініцыятывы і высокай грамадзянскай адказнасці кіраўнікоў нашых прадпрыемстваў, – падзякаваў губернатар усіх, хто ўклаў сродкі і прыняў удзел у рамонце будынка для КТ. – У першую чаргу гэта Мазырскі НПЗ. Дзякуй таксама кампаніі «Партнёр і К», арганізацыі «Палессе-Прамжылбуд». Такі прыклад, калі магутныя прадпрыемствы дапамагаюць, у рэгіёне не адзін. За кошт спонсарскіх сродкаў рамантуюць палаты і цэлыя аддзяленні.

Кіраўнік рэгіёна падкрэсліў: важна, што штат новага кабінета поўнасцю укамплектаваны. Кабінет будзе працаваць шэсць дзён на тыдзень, у экстранных выпадках дзяжурныя ўрачы гатовы прыняць пацыента ў любы час. Абслугоўваць пацыентаў будуць два ўрачы-рэнтгенолагі, чатыры рэнтген-лабаранты, дзве санітаркі, працэдурная медсястра.

Каб Мазырская цэнтральная гарадская паліклініка і далей магла развівацца, губернатар перадаў калектыву сертыфікат на суму 200 тысяч рублёў для правядзення рамонту і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы.

І ўрачы, і пацыенты змогуць па вартасці ацаніць камфорт, не сумняваецца Юрый Горлаў:
– Гэта пацверджанне, што наша краіна з'яўляецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай. Робіцца ўсё магчымае, каб спрафілактыраваць захворванні на ранніх стадыях. Усё для простага чалавека.

Памочнік Прэзідэнта нагадаў, што Мазыр уключаны ў праграму гарадоў з паскораным развіццём і заўважыў, што большасць мерапрыемстваў выконваецца, дзякуючы чаму паказчыкі эфектыўнасці растуць.

Мазырскі апарат КТ стаў 24-м у рэгіёне.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ