Грамадства
У Лельчыцах прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў
15.02.2024

Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары вобласці, датычыліся землекарыстання, арэнднага жылля, аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.
Ганна Васільеўна, якая валодае зямельным участкам у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна, прасіла вырашыць зямельную спрэчку з суседзямі. Па словах грамадзянкі, межы яе ўчастка былі парушаны. Сведчанне таму – яе пладовыя дрэвы, якія знаходзіліся на мяжы ўчасткаў, а зараз аддзелены плотам суседа. Дасканальна вывучыўшы сітуацыю, Юрый Горлаў даў даручэнне старшыні Жыткавіцкага райвыканкама Мікалаю П'яўка пайсці насустрач Ганне Васільеўне і разгледзець магчымасць выдзеліць ёй участак зямлі пад новы сад.
З прэтэнзіямі ў адрас аб'екта грамадскага харчавання, які знаходзіцца ў будынку жылога дома абласнога цэнтра, звярнуліся гамяльчане Аляксандр Юр'евіч і Андрэй Аркадзьевіч. Скаргі, якія датычацца парушэнняў будаўнічых норм, работы сістэмы вентыляцыі і невыканання рэжыму работы аб'екта, дакументальна не пацверджаны. У сувязі з гэтым рэкамендавана правесці адпаведную экспертызу. Да разгляду пытання вернуцца, калі будуць дакументы.
Па астатніх пытаннях дадзены растлумачэнні і даручэнні ўпаўнаважаным асобам.